Жыхар Светлагорска залез на ёлку і сцвярджаў, што ён Дзед Мароз

1 студзеня прыкладна ў 17.00 у Светлагорскі РАУС паступіў званок аб тым, што на верхавіне галоўнай елкі на цэнтральнай плошчы райцэнтра сядзіць чалавек. Пры гэтым ён крычаў, што з’яўляецца Дзедам Марозам. Хулігану прапанавалі спусціцца, але ён адмовіўся і працягваў крычаць.

Калі яго спрабавалі зняць ратавальнікі, “Дзед Мароз” спусціўся сам і адразу трапіў у міліцыю. Там ён растлумачыў свой учынак тым, што хацеў "пакрасавацца" перад людзьмі, якія гулялі на плошчы. Для большай упэўненасці светлагорац напіўся, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі