Жыхарку сталіцы затрымалі за п’янства за рулём 11-ы раз
Супраць яе ўжо ўзбуджана сем крымінальных спраў.
Як паведаміла БелаПАН старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе раённага аддзела ДАІ Таццяна Талеронак, мінчанка была затрыманая 16 верасня. У дачыненні да яе з 2007 года было ўзбуджана сем крымінальных спраў за аналагічнае парушэнне. У такім стане яна здзейсніла некалькі ДТЗ. Жанчына ніколі не вучылася ў аўташколе і не мела вадзіцельскага пасведчання.