Жыхары Слуцка скралі калекцыю рэдкіх манет
Крымінальная справа за крадзеж распачатая ў Заводскім РУУС Мінска.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей сталічнай міліцыі, 25-гадовы і 27-гадовы жыхары Слуцка прыехалі ў Мінск на заробкі і пасяліліся на здымнай кватэры. Там жа ў аднаго з суседзяў яны выявілі і скралі чамаданчык з калекцыйнымі манетамі. Сярод іх – рубель царскай Расіі (1895-1898 гадоў выпуску), манеты з выявай імперскай кароны, калекцыйныя манеты Германіі. Усяго зламыснікі выкралі 50 манет з срэбра і медзі, а таксама медальён 17-18 стагоддзяў з латуні. Усё скрадзенае, кошт якога ацэньваецца ў 2,4 мільёна беларускіх рублёў, яны паспелі прадаць па аб'яве, паведамляе БелаПАН.