ЗША падоўжылі на год санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

Пяць год таму распараджэннем прэзідэнта Джорджа Буша былі заблакаваныя ўласнасць і актывы дзесяці прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі, кіраўніка БТ Аляксандра Зімоўскага, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, паведамляе Хартыя-97.

У лісце прэзідэнта Барака Абамы, які ён накіраваў у аўторак кангрэсу ЗША, гаворыцца, што палітыка беларускіх уладаў усё яшчэ ўяўляе надзвычайную пагрозу бяспецы Злучаных Штатаў. З гэтай прычыны санкцыі падаўжаюцца. Абама таксама адзначыў, што падзеі апошніх месяцаў у Беларусі дэманструюць адкат краіны ў руху да дэмакратыі. Гэта выяўляецца ў гвалце ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, а таксама пераслед незалежных СМІ і праваабаронцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі