ЗША пакуль не плануюць пашыраць санкцыі супраць Мінску

Пра гэта 13 красавіка паведаміў агенцтву БелаПАН часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Бентан. Па яго словах, адмена санкцыяў залежыць ад сітуацыі ў Беларусі.

Бентан нагадаў, што ЗША і ЕС займаюць кансалідаваную пазіцыю па Беларусі, але адрозніваюцца сістэмы санкцыяў і працэс іх увядзення.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму патрабуюць ад беларускіх уладаў вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у нашай краіне. Па яго словах, гэта асноўная ўмова для аднаўлення адносін.

Нагадаем, ад жніўня 2011 года ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі супраць чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын "Белшына", вытворцы ўгнаенняў "Гродна Азот", вытворцы валокнаў "Гродна Хімвалакно", а таксама нафтаперапрацоўчага прадпрыемства "Нафтан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі