ЗША заклікае беларускія ўлады не перашкаджаць Дню волі

Выступаючы на паседжанні Сталага савета АБСЕ ў Вене, ён адзначыў, што Злучаным Штатам вядома пра дазвол дэманстрацыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. Пры гэтым прадстаўнік ЗША заклікае ўлады забяспечыць неўмяшанне міліцыі ў гэтую акцыю, інфармуе БелаПАН.

Апроч гэтага Іэн Келі выказаўся пра дзеянні ўраду, скіраваныя на абмежаванне свабоды перамяшчэння. “Адвольная забарона на замежныя паездкі крытыкаў ураду Лукашэнкі супярэчыць абавязанням Беларусі ў рамках АБСЕ. Мы заклікаем урад неадкладна спыніць прыцясненне яго крытыкаў і прытрымлівацца абавязанняў у рамках АБСЕ, не абмяжоўваючы свабоду перамяшчэння грамадзян”, — сказаў Іэн Келі. 

Таксама амбасадар заклікаў вызваліць усіх вязняў сумлення і спыніць прыцясненне палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі