З'явілася туалетная папера з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі 2014 года
У адной з мінскіх крамаў яе сфатаграфавала карыстальніца Facebook.
На ўпакоўцы з туалетнай паперай можна ўбачыць эмблему Міжнароднай федэрацыі хакея і прачытаць: "2014 ICE HOCKEY WORLD CHAMPIONSHIP BELARUS MINSK".
"Сапраўды, што ж яшчэ можна было выпусціць першым з гэтай тэматыкай?" ― задаецца пытаннем карыстальніца Facebook, якая выклала фота туалетнай паперы на сваёй старонцы.
Але нашмат раней за туалетную паперу згадкі пра мінскі чэмпіянат свету па хакеі з'явіліся на аўтобусах сталіцы Беларусі.