Рэжым спынення агню ў Нагорным Карабаху не пратрымаўся і гадзіны
Канфлікт у Нагорным Карабаху / Reuters via Euroradio
Рэжым спынення агню ў Нагорным Карабаху, які набыў моц а 12-й па мясцовым часе (11:00 па Мінску), не пратрымаўся і адной гадзіны. Арменія і Азербайджан абвінавацілі адно аднаго ў яго парушэнні.
Мінабароны Арменіі распаўсюдзіла інфармацыю, што азербайджанскі армія ўжо праз пяць хвілін пасля спынення агню распачала атаку "ў напрамку Караханбяйлі" — гэта вёска ў Нагорным Карабаху. Таксама армянскае абарончае ведамства заявіла, што Азербайджан абстрэльвае армянскую тэрыторыю з беспілотніка, ёсць адна ахвяра.
Мінабароны Азербайджана адказала, што армянская армія абстрэльвае азербайджанскія населеныя пункты ў Цярцерскім і Агдамскім раёнах.
Напярэдадні ноччу падчас перамоваў у Маскве Арменія і Азербайджан дамовіліся пра часовае перамір'е. Перамовы ішлі даўжэй за 10 гадзінаў, у іх удзельнічалі кіраўнікі МЗС Арменіі і Азербайджана, а таксама расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.