Рэжысёр Андрэй Гнёт застаецца пад вартай у Сербіі

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / andrewgnyot / Instagram

Пазасудовая калегія ў сербскім Бялградзе разгледзела справу аб экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Пасяджэнні праходзілі 26 сакавіка і 1 красавіка, паведамляе DW.

Паведамляецца, што Андрэй Гнёт выступіў перад судом і прадставіў доказы, якія ён лічыць важнымі. Цяпер пытанне пра яго экстрадыцыю разглядае калегія з трох суддзяў Высокага суда Бялграда. Адвакаты чакаюць, што рашэнне будзе прынятае на працягу месяца.

Сам Андрэй Гнёт па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Як распавядала Еўрарадыё, Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік "Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY" (у Беларусі яно прызнанае "экстрэмісцкім фармаваннем"). Інтэрпал затрымаў яго ў кастрычніку 2023-га ў Сербіі на запыт рэжыму Лукашэнкі. Афіцыйны Мінск абвясціў яго ў вышук па справе аб падатках. Адвакаты кажуць, што гэта палітычна матываваны пераслед, а на радзіме Гнёта могуць чакаць катаванні.

Суд першай інстанцыі ў снежні 2023-га ўхваліў дэпартацыю беларуса на радзіму. Аднак сёлета ў сакавіку Вышэйшы суд (Апеляцыйны) адмяніў гэтае рашэнне і адправіў справу на перагляд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі