Рэзідэнты Парку высокіх тэхналогіяў інвестуюць грошы ў падрыхтоўку кадраў
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі
Купалы прайшла прэзентацыя Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Удзел у ёй узялі яго
асноўныя кампаніі-рэзідэнты.
Інфармагенцтва “БелТА” сцвярджае, што Парк
высокіх тэхналогіяў мае намер арганізаваць сумесныя навукова-практычныя
лабараторыі з шэрагам беларускіх ВНУ. Лабараторыі неабходныя для наладжвання
супрацоўніцтва паміж рэзідэнтамі і вышэйшай школай, арганізацыі стажыровак
студэнтаў, азнаямлення будучых адмыслоўцаў з праектамі, якімі займаюцца
кампаніі.
"Усё гэта дазволіць выпускнікам, якія
прыйдуць у ПВТ, без праблем стаць часткай працоўнага працэса", – лічыць
Аляксандр Марцінкевіч, намеснік дырэктара адміністрацыі ПВТ.