Роднага брага віцебскага пракурора асудзілі за "экстрэмізм"
Браты Шклярэўскія — Яўген і Андрэй
У Бешанковічах 8 лютага суд аштрафаваў на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага — бацьку траіх дзяцей.
Яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмізму" за два відэаролікі ў сацсетцы "Вконтакте" — адзін з "Краіны для жыцця", другі — з "НАШ ДОМ ТБ".
У тг-канале "Віцебск, я гуляю" гаворыцца, што аштрафавалі хутчэй за ўсё вядомага ў горадзе сістэмнага адміністратара, праграміста і фатографа. У яго якраз трое дзяцей.
Акрамя таго ён родны брат пракурора Віцебска Андрэя Шклярэўскага. Той пачынаў свой пракурорскі шлях акурат у Бешанковічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.