“Россельгаснагляд” забараніў для ўвозу беларускую згушчонку

“Россельгаснагляд” забараніў для ўвозу беларускую згушчонку

“Россельгаснагляд” забараніў для ўвозу ў Расію 35 тон беларускай згушчонкі і пастэрызаваных вяршкоў вытворчасці Глубоцкага малочна-кансервавага камбіната і клецкага філіялу Слуцкага сыраробчага камбіната.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на “Россельгаснагляд”, грузы агульнай вагой каля 35 тон накіроўваліся ў Маскву і суправаджаліся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай.

Падчас кантролю інспектары высветлілі, што пададзеныя суправаджальныя дакументы запоўненыя з парушэннямі і не ўтрымліваюць усёй патрэбнай інфармацыі. Апроч таго, транспартныя сродкі не былі абсталяваныя неабходнымі прыборамі для замеру і кантролю тэмпературы.

Згушчонка і вяршкі вярнуліся да адпраўнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі