Румас: дакаціліся — просяць дзяржпадтрымку, а самі становяцца спонсарамі

Румас: дакаціліся — просяць дзяржпадтрымку, а самі становяцца спонсарамі

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас у аўторак правёў пасяджэнне прэзідыума Саўміна. Як паведамляе ўрадавая прэс-служба, прэм'ер лічыць недастатковай працу прадстаўнікоў беларускай дзяржавы ў назіральных саветах прадпрыемстваў. Паводле слоў Румаса, адна з прычын больш нізкай вытворчасці працы на дзяржпрадпрыемствах, у адрозненне ад прыватных, у нізкай якасці іх кіравання. А за сістэмныя памылкі ў асноўным разлічваецца бюджэт. І ўрад спрабуе гэтую сітуацыю змяніць.

Яшчэ адно пытанне, якое абмяркоўвалася — скарачэнне выдаткаў. "Выдаткі растуць як па дзяржорганах, так і па асобных арганізацыях", — гаварыў Румас. Ён мяркуе, што ў шэрагу выпадкаў гэтае рашэнне выконвалася фармальна.

Гаворка на нарадзе пайшла і пра аказанне дзяржаўнымі прадпрыемствамі спосарскай дапамогі.

"Дакаціліся да таго, што прадпрыемствы, якія выпрасілі дзяржаўную падтрымку, аказваюць спонсарскую дапамогу, — гаварыў Сяргей Румас. — І нікому да гэтага няма справы".

Прэм'ер паабяцаў гэтую сітуацыю выправіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі