Ryanair папярэджвае, што эпоха супертанных пералётаў заканчваецца

"Дні тарыфаў па 9,99 еўра, імаверна, заканчваюцца" / pixabay
"Дні тарыфаў па 9,99 еўра, імаверна, заканчваюцца" / pixabay

Ірландскі лаўкостар Ryanair папярэдзіў пасажыраў, што эпоха авіябілетаў "па 9,99 еўра" заканчваецца.

Фінансавы дырэктар кампаніі Ніл Сорахан у інтэрв'ю Financial Times растлумачыў, што паліва падаражэла больш чым удвая. Так што варта чакаць і падвышэння коштаў на квіткі.

"Паліва падаражэла з 40 даляраў за барэль да больш чым 100 даляраў за барэль. Таму малаверагодна, што мы працягнем прапаноўваць ранейшыя ўмовы. Дні тарыфаў па 9,99 еўра, імаверна, заканчваюцца", — сказаў Сорахан.

Тым не менш, кампанія дае справаздачу пра тое, што паспяхова пераадольвае крызіс, выкліканы пандэміяй. За 3 месяцы гэтага года прыбытак кампаніі вырас да 170 млн еўра. У аналагічны перыяд 2021 года Ryanair сутыкнуўся са стратамі ў 273 млн еўра. Тым не менш, кампанія ўсё яшчэ не выйшла на "дапандэмійны" ўзровень даходаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі