Рыгор Барадулін: 40 рэдкіх фотаздымкаў

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка. Нягледзячы на працяглую хваробу, апошнія дні народны паэт пачуваўся выдатна, прымаў гасцей, жартаваў, пісаў вершы.

Дзядзька Рыгор памёр дома — раптоўна, амаль імгненна, без пакут. Хоць напярэдадні пахавання і выказвалася меркаванне пахаваць паэта на Усходніх ці Кальварыйскіх могілках — аднак сям'я не стала парушаць волю нябожчыка. Спачыў Рыгор Барадулін у родных Ушачах — побач з мамай. Там, дзе ўжо даўно пакінуў сабе месца.

Мы перагледзелі архіўныя здымкі — і выбралі для вас тыя, якія друкаваліся радзей за астатнія.

 

Чалавеку 6 месяцаў.

 

Паэту 2 гады.

 

Са сваячкай Ганулькай Міклашэўскай. 1939 год

 

У пяць гадоў.

 

Дзясяты клас Вушацкай школы. 1954 год

 

Выпускнік

 

З мамаю. 1953 год.

 

Вушацкая моладзь. 1953 год

 

Першакурскнікі на бульбе. Вёска Новы Двор на Міншчыне. 1954 год

 

На вайсковых зборах. Анатоль Стаўроў, Алесь Булыка, Рыгор Барадулін

 

Ва ўніверсітэцкім скверыку. Стаяць (злева направа): Рыгор Барадулін, Анатоль Клышка, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін. Сядзяць: Юрась Свірка, Мікола Арочка, Кастусь Цвірка.

 

Першакурскнікі на бульбе. 1954 год

 

Літаратары-пачаткоўцы з Якубам Коласам. Барадулін стаіць злева ад Коласа. 1955 год.

 

З аднакурскніцай Лідай Брыль. 1955 год

 

На нарадзе маладых пісьменнікаў у Каралішчавічах. Стаіць чацверты злева (каля Аркадзя Куляшова). Другі справа -- Уладзімір Караткевіч. 1955 год

 

З аднакурснікамі (стаціь у цэнтры). 1956 год

 

Сустрэча з першакурсніцамі. Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Марыя Каношчанкава, Галіна Казакевіч, Валянціна Манасзон. 1957 год

 

Упершыню за мяжой. Польшча. 1958 год

 

1 верасня 1958 года. Апошні курс. З Васілём Зуёнкам і Эдуардам Дамарацкім

 

У дзень атрымання ўніверсітэцкага дыплома. 1959 год

 

1959 год

 

З Іванам Чыгрынавым. 1959 год

 

У Вушачах. 1961 год

 

Георгій Вылчаў, Васіль Быкаў, Акуліна, Рыгор, Валянціна і Ілона (дзіця) Барадуліны. 1963 год

 

З Максімам Танкам (злева). Выступ у Туве. 1964 год

 

З Уладзімірам Караткевічам і сабакам Дазорам. Каралішчавічы. 1965 год

 

Танец з таджычкай. 1965 год

 

Са скульптарам Аляксеем Глебавым. 1966 год

 

З дачкой Ілонай. 1967 год

 

З супрацоўнікамі Акадэміі навук Беларусі (стаіць у цэнтры). Мір. 1967 год

 

На бацькавай радзіме ў вёсцы Кавалеўшчына. 1972 год

 

На радзіме Якуба Коласа (Ласток) з ягоным братам Юзафам. На здымку таксама можна пазнаць Адама Мальдзіса (у чорных акулярах) і Уладзіміра Караткевіча (сядзіць наперадзе). 1972 год

 

У рыцарскім панцыры, вырабленым майстрамі Беларускай Коўні. Фота Сяргея Шапрана.

 

На месцы, дзе стаяў родны хутар Верасоўка.  Фота Глеба Лабадзенкі.

 

Разам з унучкай Дамінікай на магіле мамы, Куліны Андрэеўны.  Фота Глеба Лабадзенкі.

 

Гаспадарчыя клопаты ў Вушачах.  Фота Глеба Лабадзенкі.

 

У Мінску, за працоўным сталом.  Фота Глеба Лабадзенкі.

 

Каля вяза, які яны пасадзілі разам з бацькам у 1939 годзе.  Фота Глеба Лабадзенкі.

З жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай у Вушачах. Фота Глеба Лабадзенкі

 

Апошні прыжыццёвы здымак, зроблены ў 20.30 1 сакавіка. У 17.40 2 сакавіка сэрца Рыгора Барадуліна спынілася. Фота Глеба Лабадзенкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі