Саакашвілі расказаў пра "таемную дыпламатыю" з Лукашэнкам у Лондане
На судзе ў Тбілісі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што падчас свайго прэзідэнцтва таемна лятаў у Лондан і сустракаўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Саашкашвілі ўгаворваў яго не прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
"У мяне былі чатыры таемныя сустрэчы ў Лондане з Лукашэнкам. Гэта была таемная дыпламатыя. Тое, што Паўднёвая Асеція і Абхазія да гэтага часу не прызнаныя Лукашэнкам, з'яўляецца вынікам маіх паездак у Лондан", — перадае ТАСС словы экс-прэзідэнта Грузіі.
Саакашвілі не назваў дакладныя даты сваіх сустрэч з Лукашэнкам і сказаў, што яго палёты ў Лондан былі засакрэчаныя.
У нядаўнім інтэрв'ю Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка заявіў, што не выключае прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.