СААЗ не ўхваліць "Спутник" да канца 2021 года
Сусветная арганізацыі аховы здароўя не ўхваліць вакцыну "Спутник V" у 2021 годзе. А можа, не ўхваліць і ў 2022-м.
Ад Расіі СААЗ чакае дадатковыя даныя пра якасць, бяспеку і эфектыўнасць расійскай вакцыны. Найхутчэй, яны будуць пададзеныя напрыканцы снежня. Адпаведна, і рашэнне па расійскай вакцыне адкладаецца на наступны год. А разам з гэтым — і магчымасць прышчэпленых ёй свабодна вандраваць па краінах Еўрасаюза.
У Беларусі большасць прышчэпленых — якраз "Спутником". Акрамя яго ў Беларусі выкарыстоўваецца кітайская вакцына Sinopharm.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.