СААЗ заклікае краіны Усходняй Еўропы выконваць антыкавідныя меры

У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень захворвання​ COVID / @minzdravbelarus
У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень захворвання​ COVID / @minzdravbelarus

Краінам Усходняй Еўропы не варта пакуль адмаўляцца ад антыкавідных абмежаванняў. Пра гэта заявіў на брыфінгу кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Ён заклікаў па-ранейшаму пазбягаць закрытых прастор і натоўпаў людзей, насіць маску, выкарыстоўваць экспрэс-тэсты, каб раней выяўляць інфекцыю, і "забяспечыць дастатковую гатоўнасць сістэм аховы здароўя да выкарыстання навукова абгрунтаваных метадаў лячэння".

За апошнія два тыдні ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Расіі і Украіне колькасць выпадкаў COVID-19 вырасла больш чым удвая, адзначаюць у СААЗ. Хваля "амікрона" рухаецца на ўсход.

У Беларусі каля двух тыдняў таму адбыўся выбухны рост захворвання. Да паліклінік выстраіліся чэргі пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя перавяло паліклінікі на працу без выходных і дазволіла медыкам выстаўляць дыягназ COVID-19 без дадатковага тэставання. Афіцыйныя лічбы статыстыкі таксама істотна выраслі: замест звыклых 1,5-2 тысяч новых выпадкаў у суткі Міністэрства аховы здароўя ў апошнія два тыдні паведамляе пра 5-9 тысяч новых хворых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі