Сабаленка і Мертэнс не трапілі ў паўфінал выніковага турніру WTA

Сабаленка і Мертэнс не трапілі ў паўфінал выніковага турніру WTA

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс не трапілі ў паўфінал парнага выніковага турніру WTA ў Кітаі. Яны прайгралі два матчы з трох. У выніку, спадзяванне было толькі на сясцёр Чань з Тайваня, але яно не спраўдзілася.

З чатырох пар "Чырвонай групы" ў 1/2 фіналу выйшлі толькі дзве. Калі б сёстры Чань абыгралі немку Анну-Лену Грэнефельд і Дэмі Схюрс з Нідэрландаў, то далей прайшлі б Сабаленка і Мертэнс (яны абыгралі тэнісістак з Тайваня). Аднак сёстры саступілі ў двух сэтах — 2:6, 4:6. Такім чынам беларуска-бельгійскі дуэт заняў толькі трэцяе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі