Сабаленка і Сасновіч прайгралі ўжо на старце Уімблдона

Сабаленка і Сасновіч прайгралі ўжо на старце Уімблдона

1 ліпеня Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч прайгралі ўжо на старце Уімблдона. Беларускія тэнісісткі не змаглі ўзяць ніводнага сэту. Сабаленка, 11-я ракетка свету, нечакана саступіла Магдалене Рыбарыкавай са Славакіі, 139-й у сусветным рэйтынгу — 2:6, 4:6.

У Сасновіч (36) была больш сур'ёзная саперніца — румынка Сімона Халеп, былая першая ракетка свету, а цяпер 7-я ў рэйтынгу WTA. Аляксандра адчайна супраціўлялася, але саступіла — 4:6, 5:7.

Барацьбу на Уімблдоне працягваюць Вікторыя Азаранка і Вера Лапко, якія яшчэ не правялі свае стартавыя паядынкі.

Сабаленка і Сасновіч прайгралі ўжо на старце Уімблдона
Аляксандра Сасновіч / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі