Сабаленка прайшла першы раунд кваліфікацыі на тэнісны турнір у Рыме
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 46-е места ў сусветным рэйтынгу, прайшла першы раунд кваліфікацыі на турнір у Рыме. Прызавы фонд гэтых спаборніцтваў складае болей за 3 мільёны долараў. У стартавым паядынку Сабаленка адолела прадстаўніцу ЗША Элісан Рыске (93) — 6:3, 1:6, 6:1.
Пазней яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч згуляе з немкай Монай Бартэль. Вікторыя Азаранка (99) пачне выступ з асноўнай сеткі турніру і пазмагаецца з японкай Наомі Асакай (21). Пераможца гэтага матчу выйдзе на паядынак з першай ракеткай свету Сімонай Халеп.