Сабаленка развіталася з турнірам у Досе, Азаранка — у чвэрцьфінале

Сабаленка развіталася з турнірам у Досе, Азаранка — у чвэрцьфінале

Арына Сабаленка развіталася з турнірам у Досе, Вікторыя Азаранка — у чвэрцьфінале. Сабаленка (8-я ў сусветным рэйтынгу) стартавала ў 1/8 фіналу, дзе яе спыніла іспанка Гарбінье Мугуруса (16) — 2:6, 7:6, 3:6.

Азаранка (14) гуляе ў Досе з першага круга. У 1/8 фіналу яна абыграла Лауру Зігемунд (56) з Германіі — 6:4, 6:2. Наступная саперніца — 5-я ракетка свету Эліна Світоліна з Украіны. Цікава, што яны разам стартавалі на турніры ў парным разрадзе і адразу ж прайгралі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі