Сацыёлагі: Рэйтынг даверу беларусаў да Лукашэнкі працягвае расці
Калі ў сакавіку кіраўніку дзяржавы давяралі амаль 46%, а ў чэрвені амаль 50%, дык у верасні ўжо 53,5%.
Колькасць тых, хто Лукашэнку не давярае, зніжаецца: 44,1% (у сакавіку), 39% (у чэрвені) і 33,3% (у верасні). Пра гэта сцвярджае віленскі Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, які спасылаецца на вынікі апытання насельніцтва нашай краіны.
Таксама заўважна вырас электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі — з 39,8% (у чэрвені) да 45,2% (у верасні), інфармуе БелаПАН.