Сафія Сапега "прайшла першы этап у працэдуры памілавання"

Сафія Сапега "прайшла першы этап у працэдуры памілавання"

Расіянка Сафія Сапега "прайшла першы этап у працэдуры памілавання" ў Беларусі. Пра гэта "Бі-Бі-Сі" паведаміў адвакат яе сям'і Антон Гашынскі. Ён мяркуе, што Сапегу могуць памілаваць да канца 2022 года.

"Адміністрацыя калоніі дала станоўчае заключэнне па хадайніцтве Сафіі і прызнала, што ёю прыняты ўсе меры для звароту за памілаваннем, — кажа Гашынскі. — Далей яго будзе разглядаць камісія па пытаннях памілавання пры прэзідэнце, на гэта можа сысці каля 3 месяцаў".

Сафію Сапега разам з Раманам Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню і быў пасаджаны ў Беларусі 23 траўня 2021-га. У пачатку траўня 2022 года яна была асуджана на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Дзяўчыну прызналі вінаватай па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса ("распальванне сацыяльнай варожасці", "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці..." і г. д.). Яна адміністравала тэлеграм-канал, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.

Пасля абвяшчэння прысуду Сафію Сапега ўзялі пад варту. Яна адбывае тэрмін у жаночай калоніі № 4 у Гомелі.

Яшчэ ў пачатку лета Аляксандр Лукашэнка дапускаў, што расіянку могуць перадаць у РФ. Прашэнне аб памілаванні на яго імя Сапега падавала ў чэрвені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі