Салана даў дэмакратычным прадстаўнікам тры абяцанні

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці ў Мінску Хаўер Салана абазначыў далейшую палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла ўдзельніца сустрэчы юрыст Алена Танкачова.  Па яе словах, Хаўер Салана найперш пацвердзіў, што Еўропа будзе надалей весці дыялог з беларускім урадам. Пры гэтым еўраструктуры намерваюцца патрабаваць удзелу ў дыялогу не толькі афіцыйнага Мінску, але і прадстаўнікоў альтэрнатыўных поглядаў.

Таксама замежны госць надаў значную ўвагу свабодзе СМІ і захаванню правоў чалавека.

Танкачова: Па-другое, спадар Салана адзначыў, што пытанні прэсы будуць заставацца ў фокусе ўвагі перамоваў. І трэцяе (што, на мой погляд, крайне важна і прагучала вельмі ясна!) — гэта працяг сістэмнага маніторынгу за захаваннем правоў чалавека ў галіне палітычных правоў і свабодаў. Гэта значыць, пытанне палітвязняў, пытанне свабоды сходаў, пытанне свабоды асацыяцый і, я думаю, пытанні выбарчага заканадаўства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі