Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з "Марыборам" у Турцыі
Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца ў першым раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў са славенскім "Марыборам" у Турцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба "гарнякоў".
Паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў. "Шахцёр" дамовіўся са стадыёнам "Сакар'я" ў горадзе Адапазары. Мясцовая каманда ў мінулым сезоне выступала ў другой лізе чэмпіянату Турцыі і выйшла ў першую.
Матчы "Шахцёра" і "Марыбора" пройдуць у ліпені. Няўдачнік пары трапіць у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.