Самалёт "Белавія" з-за непагадзі ў Дубаі прызямліўся ў ААЭ на запасным аэрадроме

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія"

Наступствы непагадзі ў Дубаі прымусілі самалёт кампаніі "Белавія" з Мінска прызямліцца ў на запасным аэрадроме. У кампаніі паведамляюць, што самалёт зрабіў вымушаную пасадку ў эміраце Фуджэйра.

Самалёт вылецеў з Мінска ў адпаведнасці з раскладам у 4:25. Даляцеўшы да міжнароднага аэрапорта Дубай борт вымушаны быў надоўга застацца ў зоне чакання. Пасля гэтага яго накіравалі на запасны аэрадром.

Па стане на 13:00 мінскага часу самалёт заставаўся ў эміраце Фуджэйра (за 100 км ад пункту прызначэння) і чакаў дазволу непасрэдна ад аэрапорта Дубая на прылёт і пасадку.

У "Белавія" кажуць, што час вылету зваротнага рэйса Дубай — Мінск сёння ўвечары таксама адкладаецца.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні на Дубай абрынуліся магутныя залевы. Горад літаральна затапіла. Пацярпеў у тым ліку і аэрапорт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі