Самалёт з целам журналіста Паўла Шарамета прызямліўся ў Мінску

Самалёт з целам журналіста Паўла Шарамета прызямліўся ў Мінску

Самалёт з целам журналіста Паўла Шарамета прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Мінску. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Цела загінулага журналіста ў Мінск суправаджае украінская дэлегацыя ў складзе якой прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Святаслаў Цаголка. Агулам у яе складзе больш за 20 чалавек, у тым ліку чыноўнікі і журналісты.

“Калі хто не зможа развітацца з Паўлам заўтра [23 ліпеня], то можна падысці сёння [22 ліпеня] ў 21:00. Храм Усіх святых на вуліцы Каліноўскага”, — піша журналістка Святлана Калінкіна на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

22 ліпеня, ва “Украінскім доме” ў Кіеве прайшла жалобная цырымонія развітання з журналістам.

У Мінску цырымонія развітання будзе ладзіцца 23 ліпеня з 11:00 да 14:00. Жалобная паніхіда пройдзе ў Храме ўсіх святых па вуліцы Каліноўскага, 121. Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках у 14:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі