Самы небяспечны астэроід атрымаў імя егіпецкага бога-чаплі

У 2016 годзе да яго паляціць зонд OSIRIS-REx, які мусіць сабраць інфармацыю, у тым ліку матэрыяльную, ды да 2023 года вярнуцца на нашу планету.


Астэроід памерам 500 метраў, адкрыты амерыканскімі навукоўцамі, наблізіцца да Зямлі ў канцы XXII стагоддзя. Пасля "адмены" пагрозы Апофіса і шэрагу іншых астэроідаў ён стаў галоўным патэнцыйна небяспечным аб'ектам для нашай планеты.


Як паведамляе РІА "Новости", назву для касмічнага цела выбіралі школьнікі з 25 краін. З 8 тысяч варыянтаў Камітэт па назвах малых цел Сонечнай сістэмы Міжнароднага астранамічнага саюза выбраў прапанаваны дзевяцігадовым Майклам П'юза з Паўночнай Караліны.
 

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі