Самы вялікі падаходны падатак заплаціць жыхар Мінскай вобласці

У Беларусі за 2014 год самы вялікі падаходны падатак заплаціць жыхар Мінскай вобласці — 27 мільярдаў 900 мільёнаў рублёў. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Паводле яе слоў, падатковыя дэкларацыі за мінулы год прадаставілі больш за 23,5 тысячы фізічных асобаў па ўсёй краіне. Ім дадаткова трэба будзе заплаціць амаль 200 млрд рублёў.

Сёлета ў Беларусі выявілі больш за 1500 чалавек, якія жывуць не па сродках

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі