Самыя наведвальныя мінскія лясы будуць ператвораныя ў лесапаркі

Як паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Георгій Курыловіч, ужо завершаныя працы па добраўпарадкаванні ў лесапарках, прылеглых да вуліцаў Ваўпшасава, Бехцерава, Нікіфарава, а таксама ў лесапарку "Азярышча". Там з'явіліся пешаходныя дарожкі з пліткавым і бетонавым пакрыццём, праведзена асвятленне. Таксама ў лесапарках былі пастаўленыя кантэйнеры і сметніцы, лаўкі, альтанкі. Цяпер распрацоўваюцца праекты па добраўпарадкаванні масіваў у раёнах вуліц Мірашнічэнкі, Ангарскай, у Сцяпянцы, Уруччы, Навінках.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі