Санкцыі адмянілі, але беларускія чыноўнікі ўсё адно нікуды не ездзяць
Тры месяцы таму былі адмененыя візавыя санкцыі для некаторых беларускіх чыноўнікаў. Але яны ў Еўропу не ірвуцца. Прайшла палова тэрміну, на які Еўрапейскі Саюз прыпыніў дзеянне санкцыяў да некаторых з беларускіх чыноўнікаў. Аднак, напрыклад, у сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка жадання і нагоды за гэты час наведаць Еўропу не было.
Мікалай Лазавік: І жадання пакуль такога не было, і значных нагодаў. Паездкі ў мяне і раней былі толькі службовыя, адпачываць у Куршавель я ніколі не ездзіў. Таму калі будзе патрэба, напэўна, будзе ініцыяваная такая паездка. Але патрэбы пакуль не было.
Няма такой патрэбы і ў бліжэйшых планах Мікалая Лазавіка. Хаця калі яго запросяць на які-небудзь семінар па выбарчых тэхналогіях ці ў якасці назіральніка на выбары – не адмовіцца.
Мікалай Лазавік: Калі нейкая канферэнцыя па пытаннях выбараў ці дзесьці выбары ў Еўропе будуць і нам прыйдзе запрашэнне на назіранне, тады такія планы з’явяцца.
Пакуль такія запрашэнні беларускаму Цэнтарвыбаркаму не прыходзілі. Хоць, напрыклад, другі тур парламенцкіх выбараў у Літве адбыўся ўжо пасля адмены санкцыяў – 26 кастрычніка.
Не адчуў на сабе адмену санкцыяў і былы сенатар Мікалай Чаргінец, бо санкцыі ніколі не перашкаджалі яму ездзіць пры неабходнасці.
Мікалай Чаргінец: Я нікуды не ездзіў, але хачу сказаць, што калі і візавыя санкцыі так званыя былі, а мне трэба было кудысьці паехаць, я ездзіў і ніводнага разу не атрымоўваў адмоваў.
Па словах Мікалая Чаргінца, паездкі гэтыя былі “для ўдзелу ў працы па лініі міжнародных арганізацыяў”. А цяпер, кажа, паездак няма і ў бліжэйшых планах:
Мікалай Чаргінец: Не, нікуды не збіраюся. Зараз мне вельмі шмат праблем трэба тут вырашаць.
Не спяшаецца ў Еўропу і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян.
Сяргей Касцян: Я нікуды не ездзіў і нікуды не збіраўся ездзіць. Таму тое, што Еўрасаюз адмяніў сваё рашэнне, якое забараняла мне ўезд у еўрапейскія краіны, не мела сэнсу. Бо я нікуды і не збіраўся ехаць.
І справа не ў тым, што Сяргей Касцян не любіць Еўропу. Проста на паездкі патрэбныя грошы і час.
Сяргей Касцян: Пры чым тут — любіш альбо не любіш? Ездзіць абы толькі ездзіць я ніколі не думаў, бо для гэтага патрэбныя грошы, капітал, а ў мяне яго няма. Я ўсё сваё свядомае жыццё жыву толькі на заробак, і ніякіх запасаў у мяне няма. Дык чаго я туды буду ездзіць?
Працоўных паездак у Еўропу ў Сяргея Касцяна пакуль не было, але ёсць перспектывы.
Сяргей Касцян: У перспектыве такія службовыя паездкі, звязаныя са славянскім рухам, плануюцца. У гэтым годзе плануюцца ў Прагу, у Сафію. У Прагу — гэта ў траўні, а ў Сафію – у верасні.
Нагадаю, што тэрмін, на які Еўрасаюз прыпыніў свае санкцыі, заканчваецца ў красавіку. Таму калі Еўропа палічыць, што лібералізацыя ў Беларусі ідзе не надта актыўна, паехаць у Чэхію і Балгарыю Сяргей Касцян можа і не паспець.
Фота — Радыё "Свабода"