Саперніцай Вікторыі Азаранкі ў фінале Кубка Крамля будзе Марыя Кірыленка

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка першай заваявала права згуляць у фінале маскоўскага Кубка Крамля, прызавы фонд якога складае 1 мільён долараў. У паўфінальным матчы Азаранка (другі нумар пасеву) на 1 гадзіну 16 хвілінаў перамагла іспанку Марыю Хасэ Марцінэс-Санчэс (восьмы нумар пасеву) — 6:3, 6:3. Саперніцай беларускі ў фінале будзе расійская тэнісістка Марыя Кірыленка (шосты нумар пасеву), якая ўпэўнена перайграла ў паўфінале сваю суайчынніцу Веру Душэвіну — 6:1, 6:1, паведамляе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі