Сасновіч паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру ў Мадрыдзе

Сасновіч паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру ў Мадрыдзе

Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру ў Мадрыдзе. Беларуская тэнісістка абыграла больш рэйтынгавую Ану Конюх з Харватыі (у Сасновіч 99-е месца, у Конюх — 77-е) — 6:4, 6:3. Для выхаду ў асноўную сетку Аляксандры трэба перамагчы расіянку Алену Весніну. Апошняя апошнім часам вельмі прагрэсуе, займае ў рэйтынгу WTA 54-е месца.

У Мадрыдзе выступіць і беларуска Вікторыя Азаранка (5-я ракетка свету). У першым крузе яе чакае брытанка Лаура Робсан (426-е месца).

Адзначым, што прызавы фонд турніру складае 4,7 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі