Савет ЕС прыняў рашэнне па Беларусі, заўтра яго агучаць

У аўторак Савет Еўрасаюза разгледзіць у Бруселі пытанне аб санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Зрэшты, сур’ёзнай дыскусіі па ацэнцы паводзінаў афіцыйнага Мінска не прадбачыцца.
Пра гэта паведамляе журналістка Еўрарадыё Ганна Балаховіч, якая знаходзіцца ў гэты час у Бруселі.

Ганна Балаховіч:
“Надзейная крыніца на гэтай сустрэчы нам паведаміла, што, у прынцыпе, рашэнне наконт Беларусі ужо было прынятае і што заўтра яно папросту афіцыйна будзе агучанае. І што аніякай бурнай дыскусіі на гэтую тэму не адбывалася”.

Нагадаем, заўтра на пасяджэнні Савета ЕС будзе прынята рашэнне па санкцыях у адносінах да беларускіх чыноўнікаў. Згодна з папярэдні тэкстам, нашы службоўцы, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, застануцца выязнымі ў Еўропу яшчэ на паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі