СБУ: Максу Каржу забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў

СБУ: Максу Каржу забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў

Беларускаму спеваку Максу Каржу забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў. Прычына — праведзеныя канцэрты "у часова акупаваным Расіяй Крыме". Пра гэта паведаміла спікер Службы бяспекі Украіны Алена Гітлянская, інфармуе "Інтэфакс-Украіна". Такім чынам, версія, што праблемы ў Каржа ўзніклі з-за канцэртаў у Крыме, пацвердзілася.

Як паведамляла Еўрарадыё, штамп з забаронай на ўезд спеваку паставілі падчас пашпартнага кантролю ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль". Прычына забароны не называлася. Аднак высветлілася, што Макс Корж ладзіў канцэрт у Крыме ў Севастопалі 2 жніўня 2015 года. Відэаролікі даступныя ў інтэрнэце. Украіна лічыць Крым незаконна акупаванай тэррыторыяй, таму ўезд туды без дазволу лічыцца парушэннем заканадаўства.

У сакавіку ў Макса Каржа быў запланаваны гастрольны тур па ўкраінскіх гарадах. Аднак у бліжэйшыя гады суседнюю краіну ён наведаць не зможа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі