Сцяг Беларусі на Алімпіядзе панясе Кірыенка, які называў беларускую мову мёртвай

Сцяг Беларусі на Алімпіядзе панясе Кірыенка, які называў беларускую мову мёртвай

Дзяржаўны сцяг Беларусі на ўрачыстым адкрыцці Алімпіяды ў Рыа панясе 35-гадовы раварыст Васіль Кірыенка. Раней сцяганосцам быў выбраны алімпійскі чэмпіён па стральбе Сяргей Мартынаў. Як інфармуе sportpanorama.by, Міжнародны алімпійскі камітэт папрасіў зрабіць замену, паколькі Мартынаў выступае цяпер у якасці трэнера, а сцяг мусіць несці спартсмен-удзельнік Гульняў.

Васіль Кірыенка вясной 2016-га апынуўся ў цэнтры скандала пасля таго, як выказаўся пра беларускую мову. У адным з інтэрв'ю ён назваў яе "мёртвай". Пасля гэтага беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса назвала яго "ідыётам на ровары".

Кірыенка зноў выказаўся пра беларускую мову: Проста лічу, што яна мёртвая

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі