Сэкс-лінія дапаможа сабраць грошы на рамонт бібліятэкі
Адміністрацыя Венскай бібліятэкі ўвяла спецыяльную “сэкс-лінію”, каб сабраць грошы на рамонт, паведамляюць аўстрыйскія медыя. Той, хто патэлефануе ў венскую бібліятэку, перш чым злучыцца з аператарам, выслухае прачытаныя акторкай Аннай Бэнэт фрагменты эратычных тэкстаў XVIII, XIX, XX стагоддзяў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы.
За хвіліну праслухоўвання абаненты заплацяць 39 еўрацэнтаў.
Паводле Gazeta Wyborcza