Сем чалавек трапілі пад следства за перадачу звестак аб расійскай тэхніцы

Сем чалавек трапілі пад следства за перадачу звестак аб расійскай тэхніцы

У Гомельскай вобласці з пачатку 2021 года пачалі крымінальныя справы на сем чалавек за перадачу тэлеграм-каналам звестак аб расійскай вайсковай тэхніцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Іх вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці.

У Хойніцкім раёне звесткі перадавала 49-гадовая непрацуючая жанчына. 

У Мазыры крымінальную справу пачалі на 28-гадовую жанчыну, у якой ёсць малалетняя дачка. Жанчына зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў і перадала адмінам ТГ-канала — за гэта яе пасадзілі ў следчы ізалятар.

Пад варту ўзялі ў Мазыры і непаўналетняга вучня прафесійнага ліцэя. Ён таксама скінуў у ТГ-канал відэа з перамяшчэннем вайсковай тэхнікі. 

У Гомелі пад "крыміналку" трапілі 31-гадовы творчы работнік, 37-гадовы таксовец, а таксама яшчэ два мужчыны ва ўзросце 44 і 30 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі