Сенатар ЗША: Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць Эмануіла Зельцэра

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць амерыканца Эмануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў магілёўскай калоніі.
Пра гэта паведаміў амерыканскі сенатар Бенджамін Кардэн, які прыбыў у Беларусь у складзе дэлегацыі кангрэса ЗША, перадае БелаПАН.

Нагадаем, у жніўні 2008 года юрыст Зельцэр быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Сваёй віны амерыканец не прызнаў.

Адвакат Дзмітрый Гарачка лічыць, што Зельцэр трапляе пад амністыю. Аднак адміністрацыя калоніі заяўляе, што не можа разгледзець пытанне аб яго амністыі, паколькі не атрымала неабходныя дакументы з Мінгарсуда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі