Сенсацыя ў Лізе чэмпіёнаў: "Барселона" разграміла ПСЖ — 6:1. Відэа
Сенсацыя адбылася ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў. У матчы ў адказ 1/8 фіналу "Барселона" разграміла ПСЖ — 6:1 (2:0)! Каталонцы адыгралі гасцявыя 0:4. Ніхто дагэтуль у еўракубках такога не рабіў.
"Барса" выйграла першы тайм з лікам 2:0 (Луіс Суарэс, 3; Лейвін Курзава, 40, аўтагол), у пачатку другога тайма быў забіты трэці (Ліянэль Месі, 50, з пенальці). Аднак на 62-й Эдынсан Кавані робіць лік 3:1. Задача каталонцаў ускладнілася, здавалася, што яны ўжо не верылі ў магчымасць забіць тры галы. Але забілі! Два з іх на рахунку Неймара (адзін — са штрафнога, 88; адзін — з пенальці, 91), а рашаючы мяч уляцеў у сетку ўжо ў апошнюю даданую хвіліну (Серхіё Раберта, 95). Гульцы ПСЖ і іх заўзятары былі ў шокавым стане.
У іншым матчы 1/8 фіналу "Барусія" выйграла ў "Бенфікі" — 4:0 (першы матч — 0:1) і выйшла ў чвэрцьфінал.