Севярынца выклікаюць у міліцыю за заклікі да незалежнасці Беларусі

Севярынца выклікаюць у міліцыю за заклікі да незалежнасці Беларусі

Паўла Севярынца выклікаюць у міліцыю, каб аформіць на яго пратакол за заклікі да незалежнасці Беларусі. Пра гэта палітык сам распавёў у Фэйсбуку.

Размову з міліцыянтам Севярынец перадаў так: 

"Стаім на варце ў Курапатах. Званок. Неразборліва прадстаўляецца нейкі міліцыянт:
— Павел Константіновіч, Фрунзенскій РУВД. Надо бы встретіться, насчёт вашіх прізывов.
— А што ня так, — кажу, — з маімі прызывамі?
— За незавісімость і так далее.
— Так а вы што, супраць незалежнасці? — удакладняю.
— Ну вы же понімаете.
— А вы хоць разумееце, што вы прысягу давалі абараняць незалежнасць Беларусі?
— Павел Константіновіч, прісяга это да, но надо встретіться, оформіть, за прізывы.
Карацей, заўтра а 9.15 Цэнтральны суд, і ў дадатак шукае Фрунзенскі, "насчёт прізывов".
Ужо другі дзень выходжу на вуліцу з трывожнай торбай: Біблія, дзягцярнае мыла, сухары, сала, шчотка і паста. Загрэбці, як водзіцца, могуць у любы момант і ў любым месцы"
.

Напярэдадні падпісання дакументаў пра паглыбленую інтэграцыю Беларусі і Расіі апазіцыя плануе правесці ў Мінску несанкцыянаваную вулічную акцыю. Севярынец выступае як адзін з ініцыятараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі