Шакіра атрымала прэмію ААН
Калумбійская спявачка Шакіра (Shakira) атрымала прэмію ААН за сваю працу па паляпшэнні жыцця абяздоленых дзяцей. Узнагароду Social Justice for Peace спявачцы ўручылі за дзейнасць
дабрачыннага фонду Barefoot Foundation, які яна заснавала некалькі
гадоў таму ў роднай Калумбіі. Арганізацыя займаецца будаўніцтвам школ
для дзяцей з бедных сем'яў і сірот.
На цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў Жэневе, спявачку прадставілі як «сапраўднага амбасадара дзяцей і падлеткаў у забеспячэнні адукацыі і сацыяльнай справядлівасці». У сваю чаргу, Шакіра прысвяціла сваю ўзнагароду ўсім дзецям свету, якія пакутуюць ад гвалту, жорсткасці і галоты.
«Яшчэ не позна выканаць нашае абяцанне перад дзецьмі, але мы павінны дзейнічаць неадкладна, - заявіла выканаўца. – Мы павінны аб'яднаць сілы, каб здзейсніць мару пра даступную адукацыю і годную працу для ўсіх».
Фота: zastavki.com