Шаранговіч стаў шостым беларусам, які набраў 100 ачкоў у НХЛ

Ягор Шаранговіч / nhl.com
Ягор Шаранговіч / nhl.com

24-гадовы Ягор Шаранговіч стаў шостым беларусам, які набраў 100 ачкоў у НХЛ. У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату "Нью-Джэрсі" прайграў "Сэнт-Луісу" — 2:4. На рахунку Шаранговіча галявы пас, які і стаў 100-м ачком (52 закінутыя шайбы і 48 галявых перадач). У гэтым сезоне ў яго 24 балы (12+12) у 54 гульнях.

Найбольш ачкоў у НХЛ сярод беларусаў набраў Міхаіл Грабоўскі —  296 (125+171). На другім месцы Андрэй Касціцын — 222 (103+119), на трэцім легендарны Руслан Салей — 204 (45+159). Чацвёрты — Сяргей Касціцын з 176 ачкамі (67+109), пяты — Уладзімір Цыплакоў з 170 баламі (69+101).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі