Школьныя вакацыі плануецца працягнуць яшчэ ў некалькіх гарадах Беларусі
Да Мінска можа далучыцца Маладзечна, Жлобін, Бабруйск і некаторыя гарады Брэстчыны. Аб гэтым заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае БЕЛТА. "Гэтыя рашэнні носяць лакальны характар, мы будзем прымаць іх для таго,
каб не дапусціць распаўсюджвання эпідэмічных працэсаў сярод
насельніцтва", - сказала яна.
Валянціна Качан адзначыла, што медустановы рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі да 30%. Хварэюць у асноўным дзеці.
Нагадаем, учора было аб’яўлена аб працягу на тыдзень вакацый для школьнікаў Мінска.