Штайнмаер: Прыпыненне санкцый з'яўляецца крэдытам даверу для Мінска
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нямеччыне. У Берліне ён сустрэўся з сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Падчас сустрэчы кіраўнік нямецкай дыпламатыі заявіў, што далейшая нармалізацыя адносін адпавядае "нашым агульным інтарэсам".
Візіт Уладзіміра Макея ў Нямеччыну Штайнмаер ацаніў як важны сігнал і заявіў аб "рэальнай перспектыве пакрокавага паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Захадам", перадае БелаПАН.
Нямецкі міністр адзначыў пазітыўныя зрухі ў Беларусі: вызваленыя палітвязні, прэзідэнцкія выбары прайшлі мірна, хоць і не ва ўсім адпавядалі еўрапейскім стандартам. Цяпер, лічыць Штайнмаер, неабходна паспрабаваць стварыць атмасферу даверу для ўзаемнага збліжэння. Прыпыненнем санкцый Нямеччына і ЕС выдалі Беларусі "крэдыт даверу".
Дарэчы, у Берліне кіраўнік МЗС Беларусі парвёў шэраг іншых сустрэчаў — з дарадцам канцлера ФРГ па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Крыстафам Хойсгенам, старшынёй германска-беларускай парламенцкай групы бундэстага Оліверам Качмаракам і чальцамі гэтай групы, прадстаўнікамі нямецкай экспертнай супольнасці.
Нагадаем, што 29 кастрычніка Еўрасаюз замарозіў на чатыры месяцы санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі.
Фота: МЗС Нямеччыны