Што беларусам дала Канферэнцыя ў Вільні — эфір з Цыганковым
Канферэнцыя ў Вільні скончылася не агучваннем нейкай агульнай рэзалюцыі, а стварэннем Пераходнага кабінета. Прычым з увядзеннем у яго “сілавога складніка”, кіраваць якім прызначаны былы вайсковец Валерый Сахашчык. У Мінску ў адказ чарговы раз пачалі гаварыць пра неабходнасць замірэння з Захадам і… перавялі ў турму Сяргея Ціханоўскага.
Што дасць стварэнне новай структуры шараговым беларусам як за мяжой, так і, і гэта найперш, беларусам у Беларусі? Што мяняе ў супрацьстаянні з рэжымам “ваенны міністр” у складзе Кабінета прадстаўнікоў? Ці ёсць шанцы ў сілавога супрацьстаяння з рэжымам і што азначаюць чарговыя "заігрыванні" Мінска з Захадам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.