Што даражэй: круіз па Міжземным моры ці экскурсія па Аўгустоўскім канале?
Напрыканцы мінулага
году на Аўгустоўскі канал быў дастаўлены новы пасажырскі цеплаход. Еўрарадыё вырашыла правесці невялікі эксперымент і даведацца: колькі
будзе каштаваць экскурсія на такім даволі новым для нашай краіны транспарце? Для гэтага наша
рэдакцыя звярнулася да гродзенскіх турыстычных агенцтваў…
Са здабытага намі спісу Аўгустоўскім каналам займаліся далёка не ўсе — хутчэй нават меншасць фірмаў. Яшчэ большую цяжкасць выклікала задача знайсці агенцтва, якое б распрацоўвала не групавыя, а індывідуальныя туры. Тыповым адказам было:
“Вам абыйдзецца гэта дорага, каб вас адвезці туды. Вы ж не будзеце плаціць 120 тысячаў за экскурсавода! І плюс трансфер патрэбны”.
Іншыя наогул нам не раілі туды ехаць:
“Пакуль, ведаеце, гэта нязведанны варыянт такі. Там практычна няма ніякай інфраструктуры. Там няма дзе паесці, дзе ў прыбіральню схадзіць і гэтак далей… Як бы тэрыторыю крыху ўпарадкавалі, але там усё адно нічога няма”.
Не ўбачыў нічога цікавага ў гэтым праекце і галоўны рэдактар газеты “Туризм и отдых” Сяргей Плыткевіч. На яго думку, такія вандроўкі трэба яшчэ распрацоўваць:
“Сплаваць туды і назад — у прынцыпе, гэта магчыма. З якой-небудзь кампаніяй, на якое-небудзь свята. Напрыклад, на дзень нараджэння, можна заказаць гэты цеплаход, праплыць да канала і падняцца на пару шлюзаў. Але што з таго? Ну, паглядзелі на гэтыя шлюзы…
Мне падаецца, што гэтага вельмі-вельмі мала. Калі ўжо ехаць на Аўгустоўскі канал, то павінна быць праграма куды больш шырокая. Напрыклад, там ёсць цудоўны Свяцкі палац. Калі ўжо распрацоўваць маршрут, павінна быць комплексная праграма — каб прыплылі, а потым паехалі паглядзелі што-небудзь. Тады гэта апраўдана. А проста сесці на параходзіку, праплысці… прабачце… На мой погляд, гэта нецікава, гэта нетурыстычны прадукт”.
Але ў Еўрарадыё ўсё ж такі атрымалася знайсці тураператара, які б змог наладзіць такі своеасаблівы круіз. І нават пралічыў нам кошты такой вандроўкі. Канешне, не ўлічваючы трансфер да Гродна:
“У нас ёсць рачны порт. Вы адтуль на цеплаходзе з гідам, які вам усё распавядае, плывеце па Нёмане да Аўгустоўскага канала. Там крыху пабылі — і назад. Назад можна вяртацца на цеплаходзе, але гэта вельмі доўга, таму што ён будзе ісці больш павольна, супраць плыні, ці вас можа забіраць аўтобус. Кошты, значыць, такія: 950 тысячаў — гэта калі назад на аўтобусе, а калі туды-назад на цеплаходзе — атрымліваецца 1 мільён 300 тысяч”.
Вядома, нас не маглі не здзівіць кошты на экскурсію. Заплаціць 400 долараў, нават калі групай, не таннае задавальненне… Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі ж абыйдзецца сапраўдны круіз. Для гэтага мы звярнуліся ў мінскае турыстычнае агенцтва, якое прапанавала нам тыднёвы тур па Міжземным моры:
“Пачынаецца ён у Барселоне (Гішпанія) і абгінае амаль цалкам усё Міжземнамор’е. Кошт уключае ў сябе пералёт, трансферы па праграме, пражыванне ў каюце выбранай катэгорыі, чатырохразовае харчаванне, усе забавы на борце судна, акрамя казіно, салона прыгажосці, пральні і бара. Яшчэ ўключаны экскурсіі па Барселоне і медычная страхоўка. Атрымліваецца на чалавека 1550$”.
Відавочна, што кошт даражэйшы, але калі ўлічыць, што вандроўка цягнецца не адзін дзень і не па адной краіне, дый тое, што там чатыры разы кормяць… Атрымліваецца, куды танней праплыць уздоўж еўрапейскіх берагоў, чым атрымаць асалоду ад беларускіх прастораў.