Што не так з Нацыянальнай рэспубліканскай арміяй Расіі
НРА выклікае пэўныя сумневы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"У Расіі цяпер новая палітычная рэальнасць. Нацыянальная рэспубліканская армія адкрыла другі фронт у тыле пуцінскіх фашыстаў, якія ўварваліся ва Украіну", — напісаў у сацыяльных сетках расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў, які восем гадоў жыве ў Кіеве.
Пра існаванне Нацыянальнай рэспубліканскай арміі Расіі стала вядома вечарам 21 жніўня. Тады ў эфіры канала "Утро февраля" Панамароў ад іх імя зачытаў маніфест і заявіў пра датычнасць арганізацыі да забойства Дар'і Дугінай — дачкі адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна, ідэолага сучаснага расійскага фашызму.
Аднайменны тэлеграм-канал з іконкай у бела-сіне-белых танах з'явіўся ў той жа дзень. Гэта дзіўна для арганізацыі, якая пазіцыянуе сябе як такую, што ўжо правяла некалькі "акцый прамога дзеяння". Ёсць несупадзенні і ў тым, што гаворыць Панамароў. Раскажам пра іх у тэксце ніжэй.
Пацвярджаюць існаванне забойствам, якое не пацверджана
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.