Швецыя ўвяла кантроль дакументаў на сваіх межах з Шэнгенскай зонай

Швецыя ўвяла кантроль дакументаў на сваіх межах з Шэнгенскай зонай

Швецыя ўвяла праверку дакументаў у пасажыраў аўтобусаў, паромаў і цягнікоў, якія ідуць краін Шэнгенскай зоны. Як інфармуе РБК, у снежні 2015 года шведскі парламент прыняў адпаведны закон, каб скараціць наплыў бежанцаў. Новыя правілы будуць дзейнічаць да 21 снежня 2018 года.

У лістападзе 2015-га шведскія ўлады заявілі, што адмаўляюцца ад "палітыкі адчыненых дзвярэй". Прэм'ер-міністр Стэфан Левэн паведаміў, што краіне неабходная перадышка ад тысяч мігрантаў, якія прыбываюць да яе межаў. Паводле яго, Швецыя больш не можа прымаць бежанцаў у ранейшых колькасцях.

Нагадаем, што напрыканцы верасня Еўрасаюз прыняў план па размеркаванні 120 тысяч бежанцаў сярод чальцоў ЕС. Квоты на мігрантаў залежаць ад шэрагу параметраў, у тым ліку ад аб'ёму эканомікі і колькасці насельніцтва. Максімальная колькасць прыпала на Нямеччыну — 40 тыс. чал., а мінімальныя — на Кіпр і Мальту. Дарэчы, 2 студзеня ўлады Славакіі звярнуліся ў суд, каб прызнаць гэта рашэнне несапраўдным.

Фота: wikimapia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі